О поездке архитекторов – Лида - Новогрудок - Мир
Виктор Ладис
![]() |
ВМЕСТО ПРЕДИСЛОВИЯ
"Мир — это книга. И кто не путешествовал по нему - прочитал в ней только одну страницу.“ Аврелий Августин, христианский философ, проповедник и богослов.
За окном может идти дождь или снег, может болеть голова или крутить колено, может быть много "неотложных" дел или бросила якорь благородная лень, но как только сядешь в автомобиль, автобус или самолет готовый к взлету - все забываешь и только ВПЕРЕД !
Так и случилось с представителями Белорусского Союза Архитекторов. Назовем то, что случилось так - историко-культурный и гастрономический вояж беларуских архитекторов по региону Лида - Новогрудок - Мир Гродненской области Беларуси, некогда сердцу Великого Княжества Литовского.
![]() |
![]() |
Пятнадцать зодчих и несколько сочувствующих в десять часов утра 22 мая 2026 года сели в минивэн и двинулись навстречу приключениям и новым впечатлениям. Двинулись, чтобы в режиме “live” прочувствовать и осмотреть культовые постройки, старинные усадьбы и вековые крепости, которые в разные периоды истории стояли на территории княжеств Киевской Руси, Великого Княжества Литовского (ВКЛ), Речи Посполитой, Российской империи, Польши и СССР. Путешествие по современной Беларуси было украшено, майской природой и отличной погодой, рекой Неман и сплоченной компанией. На время перенесемся из Минска в легендарные славные города Лида, Новогрудок, г.п.Мир... и не менее славные исторические деревни Липнишки и Мурованка, Гольшаны и Любча, Литовка и Щорсы… Старые Василишки…
![]() |
![]() |
![]() |
РЕПЛИКА
Такое вот совпадение: день начала поездки, это день памяти моего отца. До ВОВ он работал в Вильно и Белостоке - архитектор, строитель, в военные годы стал боевым офицером. Вырос и жил с семьей на фольварке под Полоцком. Его сестра Мария была выкладчык беларускай мовы в школе. Полотчину иногда называют - “колыбель беларуской государственности”. Эта публикация своего рода посвящение к годовщине моего отца. Николай Андреевич Ладис родился 22 мая 1918 года.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Попробуем создать макет культурно-исторического паломничества беларуских архитекторов. Гастрономическую часть опустим.
Не будем сейчас вспоминать и дразнить себя и читателей беларускімі прысмакамі и застольями. И все же -- монастырский «Уселюбскi капшучок» из деревни Вселюб (тонкий налистник с мясным фаршем и зеленью в виде кисета, "мешочка" !!!) и беляши из под Новогрудка, которые моментально проваливались внутрь тебя. Не будем вспоминать “пальцам пиханныя” колбаски, копчения и сало, великолепные щи и невероятную уху, огурцы малосольные и зелень с фольварка, драники и шашлык, новогрудские сыры, морковные рулетики с творожным кремом чесноком и укропом и шпинатные с красной рыбой. Но как это не вспомнить !? И конечно же национальные напитки - крамбамбуля от Поткина и дубняк от Карако, пиво “Лідскае 1876г.” и самогон, узвар из сбора трав !!! Правда немного была нарушена гармония иноземными напитками. Но это другая история. Сейчас мы о замках, дворцах и культовых сооружениях.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Першы прыпынак замак у Крэва. Крэўскі замак - часткова адноўлены велічныя сцены і вежы першага ў Вялікім Княстве Літоўскім замка, поўнасцю пабудаванага з цэглы і каменя ў пачатку XIV стагоддзя. Заснаваў князь Гедымін. Помнік архітэктуры і гісторыі Беларусі.
ДАВЕДКА
ВКЛ - Вялікае Княства Літоўскае, магутная дзяржава (сярэдзіна XIII па 1795 г.), якая аб'ядноўвала тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы і часткова Украіны, Польшчы і Расіі. Як казалі браты па Вялікаму Княству - od morza do morza.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Наступны прыпынак Гальшанскі замак - містычныя руіны палацава-паркавага комплексу Сапегаў XVII стагоддзя. Гэты помнік архітэктуры ахутаны легендамі - Чорны Манах, Белая Панна. Неаднаразова ўзгадваўся ў гістарычных дакументах і літаратурных творах. Не так даўно тут праведзена вялікая работа па папярэдняй рэстаўрацыі і кансервацыі рэшткаў сцен замка. Рэстаўрацыйная праца і зараз працягваюцца, але па праўдзе сказаць яе тут непачаты край. Ва ўсіх засталіся спрыяльныя ўражанні ад убачанага і праведзенай рэстаўратарамі працы.
![]() |
![]() |
![]() |
Далей касцёл св. Казіміра ў вёсцы Ліпнішкі, у стылістыцы неаготыкі. Канец XIX пачатак XX стагоддзя. Архітэктурны праект распрацавалі французы, будавалі палякі і мясцовыя жыхары.
![]() |
![]() |
![]() |
Крыху пазней прыехалі ў царкву Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка. Храм-крэпасць абарончага тыпу (XVI ст.), помнік у якім прасочваюцца гатычныя і рэнесансныя элементы архітэктуры. Пераклікаецца па выяве, стылю і функцыі з царквой Святога Міхала Арханёла ў Сынкавічах. Абедзве падвяргаліся рознага роду разбуральным уздзеянням - войны, разрабаванне, маланка, пажары, але дзякуючы тоўстым каменным сценам (таўшчыня да 2 м.) і рэстаўрацыі захавалі магутны ўражлівы выгляд.
У Вялікага Княства было шмат ворагаў і таму будавалі не толькі крэпасці і замкі-крэпасці, будавалі і храмы-крэпасці.
![]() |
![]() |
![]() |
Потым Палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. Не змаглі патрапіць унутр і падысці блізка, быў зачынены. Але тое што ўбачылі здалёку, палац і парк, у цяперашні час вырабляе гнятлівае ўражанне. Магчыма, у будучыні нешта зменіцца.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
У Старых Васілішках зайшлі ў дом, у якім рос і жыў легендарны спявак і рок-музыка Чэслаў Выджыцкі (Немен). Цяпер тут Клуб-Музей Чэслава Немэна. Цікава і інфарматыўна распавёў гісторыю жыцця Немэна куратар музея Уладзімір. Тут жа ў вёсцы зазірнулі ў касцёл Святых Пятра і Паўла. Наведванне радзімы музычнай асобы, першага славянскага рокера сусветнага ўзроўню і патрыёта сваіх родных мясцін заслугоўвае апісанні ў асобнай публікацыі. Мяркую будзе.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
ЛІДА
Лідскі замак. Пабудаваны ў 1323 годзе па ўказанні князя Гедыміна. Вялікія сцены выкананы з цэглы і бутавага каменя. Замак уваходзіў у лінію абароны ад крыжакоў - Навагрудак, Ліда, Крэва, Медынінкай (Меднікі), Тракай (Трокі), Гродна, Гальшаны і Камянец. Падвяргаўся нападу непрыяцеля, што з Захаду, што з Усходу - крыжакі, татары, маскоўскія войскі, шведы. Вельмі цікавая экспазіцыя, тое, што трэба для прыцягнення турыстаў і расповеду пра гісторыі і вытокі Беларусі.
![]() |
![]() |
![]() |
Вёска Уселюб і касцёл св. Казіміра. Меркавана да 1433 года пабудовы. Самы стары каталіцкі храм, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Мастацтвазнаўцы і гісторыкі адзначаюць яго аскетычнае аблічча - "сплаў традыцый беларускага дойлідства і заходняй гатычнай школы". Толькі ўявіць, што будынку амаль шэсць стагоддзяў. Праўда трох'ярусная званіца прыбудавана ў XIX стагоддзі. Ксёнз Цыбульскі і прыхаджане арганізавалі тут цікавы рэлігійна-турыстычны комплекс, які паступова набірае папулярнасць… Не магу не згадаць наш абед на тэрасе гасцявой хаты - выдатна, а «Уселюбскi капшучок» наогул мясцовы далікатэс !!!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Вёска Літоўка і яе сядзіба Фантазі. Шмат гістарычных, унікальных, пацешных рэчаў, усталёвак і скульптур з дрэва, металу і каменя. Распавесці пра ўсё немагчыма - слоў і часу не хопіць. Можна толькі прыехаць сюды, фатаграфаваць, глядзець разявіўшы рот і дзівіцца ўсяму і ўся.
![]() |
![]() |
![]() |
НАВАГРУДАК
Сучасны і ён жа гістарычны беларускі малы горад. Такія невялікія гарады, па падабенстве і архітэктурным абліччы, можна ўбачыць у многіх краінах Усходняй Еўропы. У сярэдзіне XIII ст. Навагрудак быў першай сталіцай ВКЛ. Кідаецца ў вочы добраўпарадкаванне, павольнасць і спакой, адукаваныя і ветлівыя людзі.
Тут нас чакала чарада ўражанняў, інфармацыі і сустрэч. Прагулка па Наваградку, Дом-Музей Міцкевіча, Касцёл св.Міхаіла, Замкавая гара, Музей сям'і Поткіных.
У 1991г. Дом-музей Міцкевіча рэканструявалі і ён набыў сучасны выгляд, злучылі яго падземным пераходам з флігелем, папоўнілася экспазіцыя. Спадабалася падрабязнае апавяданне гіда музея + дакументальная і фотаэкспазіцыя пра жыццё рамантыка, вялікага паэта і грамадзяніна Адама Міцкевіча (1798-1855).
![]() |
![]() |
![]() |
Сустрэча з арганістам касцёла св.Міхаіла, Паўлам. Думаю ўсе атрымалі задавальненне ад яго аповеду аб храме і падзямеллях, асалода ад арганнай музыкі і агляду органа звонку і яго прылада, і ад магчымасці атрымаць гукі органа самастойна. Думаю ў шматлікіх такі досвед быў упершыню!
![]() |
![]() |
![]() |
Складаныя пачуцці выклікалі руіны двух вежаў на Замкавай гары. Я іх упершыню з рэшткамі сцен убачыў у канцы 60-х - вялікія, магутныя, загадкавыя з векавой гісторыяй. Цяпер адна з іх, Касцельная, пераўтвораная ў новенькую вежу з роўнымі "прыступкамі" з новенькай чырвонай цэглы, і стала як цацачная. Хвала тым хто не даў ёй спаўзці з Замкавай Гары і не рассыпацца. Вежа Шчытавая стаіць старая, дастаткова цёмная, векавая. Дысананс! Маючы фінансавую і тэхнічную магчымасці (калі б !!!) можна было правесці мерапрыемствы па кансервацыі, каб Шчытавая вежа не развальвалася далей, тым самым захаваць яе векавы выгляд і накрыць руіны велізарным шкляным кубам.
А бо амаль шэсць стагоддзяў таму, тады яшчэ велічная Навагрудская цытадэль была адным з галоўных шчытоў Вялікага княства.
![]() |
![]() |
![]() |
Ужо сапраўды ў многіх упершыню была сустрэча і знаёмства ў Музеі сям'і Поткіных з беларускім прадпрымальнікам - мецэнат, творчая асоба і неверагодна цікавы таварыскі і гасцінны чалавек, Валерый Аляксандравіч Поткін. Ён расказаў пра музей і яго экспанаты, пра археалагічныя раскопкі і розныя гісторыі са сваёй працы і жыцця, а нам было што паслухаць і паглядзець.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Сядзіба Шчорсы ў старажытным парку былога палацава-паркавага комплексу магнатаў Храптовічаў. Адзін з іх, Іаахім Ігнат Храптовіч, быў апошнім канцлерам ВКЛ. У сядзібе ў нас былі вячэра, начлег і сняданак, якія былі падобныя на "шумную вясельную імпрэзу" і па аптымізме і захопленасці, і па сервіроўцы застолля з мноствам страў і напояў, і па размовах і жартам. З размяшчэннем быў пэўны квэст, але ўсе засталіся супер задаволеныя.
На тэрыторыі сядзібы шмат сучасных будынкаў - банкетная зала, лазня, два гасцявыя дамы, хоз.корпус, побач сажалкі, а крыху ўбаку некалькі запушчаных пабудоў старой сядзібы. Старадаўнія будынкі чакаюць свайго новага ўладальніка і архітэктара-рэстаўратара.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
РЭПЛІКА
Раніцай, пакуль усе спалі (каля 7-00), Таццяна Капытко, Аляксандр Трусаў і я, селі ў аўтамабіль і паехалі ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр (10 км). Першая згадка пра яго адносіцца да сярэдзіны XIII стагоддзя, адзін з ранніх праваслаўных манастыроў ВКЛ. Быў і ў праваслаўі і ў каталіцтве, падчас войнаў разбураўся і мяняў месца знаходжанне. Цяпер манастыр размясціўся на правым беразе Нёмана каля вёскі Гнесічы і з двух бакоў акружаны ракой.
Прыпаркавалі аўто ў вёсцы каля новага маста праз Нёман, ад якога да манастыра каля паўкіламетра. Выйшлі на мост, і замерлі ўбачыўшы і пачуўшы беларускую ціхую пастараль. На левым, парослым трыснягом беразе, стаіць вёска, а праз раку невялікі хмызняк і далей хваёвы лес. Гучна і наперабой радаваліся раніцы птушкі, кумканнем давалі ведаць што яны тут жабы, там-сям з плёскатам выскоквала рыба, ціха рухаўся Нёман. Была Нядзеля. Недалёка ад моста ў трыснягу стаялі пару рыбакоў, па мосце нетаропка ішлі ў манастыр на малітву чатыры вясковыя жанчыны. Апрануты проста, але акуратна, як належыць для наведвання храма - светлыя хусткі на галаве, белая кашуля, пінжачок або кофта, сярэдняй даўжыні спадніца з-пад якой бачныя чаравічкі. Ідуць і павольна гутараць:
- Вольга, мне трэба на тыдні ў сельсавет..., а можа на пошту ў Шчорсы !? ...што там з пенсіяй!?
- Трэба, Анюта. І я таксама з табой... на пошту ...паведамленне…! ...хто ведае...?
Гэтак жа павольна і мы ішлі ў манастыр. Трусаў па дарозе ўспомніў як студэнтам тут валанцёрыў. Там правялі крыху больш за гадзіну - любаваліся лесам, царквой і каплічкамі, якія стаяць па перыметры тэрыторыі манастыра, асветленых ранішнім сонцам. Атрымалі мора ўражанняў, натхненне і адухоўванне плюс адчулі цудоўную раніцу беларускай майскай прыроды!
![]() |
![]() |
![]() |
Любчанскі замак у вёсцы Любча. Другая палова XVI ст. Вежы і часткі сцен, якія захаваліся, стаяць на ўзгорку левага берага лукавіны ракі Нёман. У свой час быў рэзідэнцыяй кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага. Рэканструкцыя замка быццам ідзе, але вельмі марудна. Адчуванне, што без належнага фінансавання і арх. нагляду!?
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Мірскі замак. XVI - XIX стст. Велічны замкавы комплекс, помнік архітэктуры (готыка+рэнесанс) унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб ім сказана і напісана вельмі шмат. Проста паглядзім.
![]() |
![]() |
![]() |
Путешественники - Быковский, Гаухфельд, Карако, Ладис, Петров, Самойлик, Трусов, Школьников и их сподвижницы были единодушны во мнении что:
–“великолепное путешествие, пропитанное историей Беларуси…”,
–“...надо продолжать”,
–“порадовали благоустройством и цивильностью малые города Лида и Новогрудок”,
–“... умиротворенность монастырей…”,
–“...удивительные, увлеченные люди - гиды, работники музеев и храмов”,
–“архитектурные вояжи - это всегда вдохновение и жизненная энергия !”.
Вырисовывается определенная традиция посещать регионы Беларуси :
2025 - Пинск, Микашевичи, р.Припять, а.г.Лясковичи;
2026 - Лида, Новогрудок, р.Неман, гп.Мир;
Что будет и когда следующее?...
![]() |
![]() |
![]() |
“Красной нитью” у всех представителей архитектурной общественности Беларуси (на фото выше обсуждают, рассуждают, слушают, позируют) проходит - нехватка средств и волонтерской помощи в возрождении историко-архитектурных ценностей.
Отдельно отметили отличную организационную работу поездки члена совета БСА Юрия Самойлика. Путеводная звезда и устроительница нашего быта по живописной Новогрудчине, архитектор Татьяна Копытко, была очень рада приезду минских коллег. Сейчас она полностью погружена в работу в Новогрудке, даже во время поездки “проектировала по телефону”.
Ничего вечным не бывает. Через три дня мы все вернулись к своим “очагам” и повседневной жизни.
Фотографии любезно предоставили - Михаил Гаухфельд, Виктор Карако, Ирина Коробейник, Галина Петрова, Юрий Самойлик, Виктория Шпак и я, Виктор Ладис. Пару картинок из инета.
Также смотрите мой Телеграм-канал CAPITEL